Падзяліцца:
«СВЯТЛО ЛЮБОВІ І ГОДНАСЦІ. Да 140-годдзя КУПАЛЫ і КОЛАСА» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 3.02.2022
2 лютага 2022
«СВЯТЛО ЛЮБОВІ І ГОДНАСЦІ. Да 140-годдзя КУПАЛЫ і КОЛАСА» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 3.02.2022

Юбілеі класікаў беларускай літаратуры актывізуюць наша стаўленне да спадчыны, даюць імпульс для больш актыўнага зацікаўлення асобай і творчасцю пісьменніка, разуменнем таго гістарычнага часу, у якім яму выпала жыць і спраўджваць свой талент. Такія даты спрыяюць нараджэнню розных пытанняў, якія чалавек задае сабе: пра вытокі, радзіму, сэнс жыцця. Таму што літаратура акумулюе ў сабе той высокі духоўны патэнцыял нацыі, без якога немагчыма самадастатковасць кожнага канкрэтнага чалавека.

Кожны першы чацвер месяца літаратурны «Творчы вечар» прапануе ўвазе слухачоў юбілейны праект «Святло любові і годнасці. Да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа».

Сёння госці нашай студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс і вучоны сакратар музея Марыя Казакевіч. У эфіры прагучаць фрагменты знакамітай паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» ў выкананні артыста Аляксандра Уладамірскага, а таксама верш «Вобразы мілыя роднага краю» ў выкананні народнага артыста Беларусі Віктара Манаева.

Запісы з фондаў Беларускага радыё 1994-га і 2012-га гадоў.

Пачатак эфіру – 3 лютага ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: