Падзяліцца:
Святочны выпуск праграмы «Настрой!» з Таццянай Якушавай, 9.05.2020
8 мая 2020
Святочны выпуск праграмы «Настрой!» з Таццянай Якушавай, 9.05.2020

9 мая музычная праграма «Настрой!» будзе прысвечаны тэме вайны і міру ў песенным жанры. Яна займае адметнае месца ў творчасці народнага артыста Беларусі кампазітара Леаніда Захлеўнага. Леанід Канстанцінавіч стане госцем святочнага эфіру і падзеліцца сваімі развагамі, успамінамі, думкамі пра вялікую ролю музыкі ў захаванні гістарычнай памяці.

Сустрэча з кампазітарам Леанідам Захлеўным пачнецца ў 13-10.

Пасля 14-00 урачыста-памятную тэму прадоўжаць лепшыя песні розных гадоў. У кожнай свой лёс, але разам яны – велічны і годны музычны помнік трагічным падзеям мінулай вайны.

Праграма «Настрой!» у эфіры – 9 мая с 13-10 да 15-00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: