Падзяліцца:
«Святое слова» гучыць у Вілейцы  – «Літаратурны калейдаскоп», 7.10.2019
4 кастрычніка 2019
«Святое слова» гучыць у Вілейцы  – «Літаратурны калейдаскоп», 7.10.2019 Гэтымі днямі ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці праходзіць літаратурна-музычны фестываль «Святое слова», прысвечаны Году малой Радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Роднае слова – табой мы багаты…» – гэтыя паэтычныя радкі вілейскага паэта Івана Лашуткі сталі дэвізам фестывалю. Удзел у ім прымаюць творчыя людзі з усёй Беларусі. Адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі выдавецкага дома «Звязда», праваслаўных брацтваў краіны, рэдактарамі часопісаў «Маладосць», «Полымя», «Нёман», творчы вечар народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч, літаратурныя майстар-класы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі развіцця, у бібліятэках Вілейскага раёна выступяць пісьменнікі-землякі. Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 7 кастрычніка ў 01-30 і 11-45.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: