Маладая сучасная харэаграфія, безумоўна, вылучаецца свабодай – як у руху, так і ў шырокім разуменні мастацтва. Сучасная харэаграфія не прытрымліваецца строгіх правілаў класічнага танца, а развівае новыя формы, стылі, эксперыментуе з прасторай і шукае межы магчымасцей чалавека ў валоданні сваім целам. Менавіта ў эксперыментах і нараджаюцца новыя сучасныя стылі харэаграфіі.
Сваё жыццё прысвяціў танцу і менавіта сучаснай харэаграфіі малады харэограф-пастаноўшчык Сяргей Мікель, чалавек, улюбёны ў тэатр і ўпэўнены, што мова танца – самая праўдзівая праява чалавека.
Нягледзячы на малады ўзрост у творчай скорбонцы Сяргея Мікеля ўжо некалькі цікавых праектаў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. А 8 верасня адбудзецца яго прэм'ера балета «Пер Гюнт» у Вялікім тэатры Беларусі, які распачне свой новы 88-мы тэатральны сезон. І маладому харэографу выпаў гонар у такі дзень прэзентаваць гледачам сваю новую работу.
Пра творчыя эксперыменты, адметнасці прэм'ернага балета «Пер Гюнт» і не толькі адбудзецца размова з Сяргеем Мікелем аўтара праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска – 2 верасня ў 21-05.