Падзяліцца:
Сярод жанчын самая актыўная – «Свая зямля», 16.03.2019 (відэаанонс)
15 сакавіка 2019
Сярод жанчын самая актыўная – «Свая зямля», 16.03.2019 (відэаанонс) У Мінску падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2018», сёлета сярод пераможцаў – Святлана Чакун, старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў. Пасля абласнога адбору Святлана Уладзіміраўна выйшла ў фінал і стала прызёрам у намінацыі «Актыўная жыццёвая пазіцыя». Дзякуючы яе дзелавой ініцыятыве, кемлівасці і настойлівасці, рэалізаваны тэматычныя праекты па падтрымцы шматдзетных сем'яў, маладых маці, пажылых жанчын. Яе креатыўныя ідэі заўсёды падтрымлівае райвыканкам, кіраўніцтва мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый. А самае галоўнае, яе інавацыі заўсёды прыносяць эфектыўныя вынікі. Пра самыя цікавыя справы пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2018», а таксама яе галоўныя мары гаворка пойдзе ў праграме «Свая зямля» 16 сакавіка ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=OozcwlOJF8s&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: