Падзяліцца:
Сёння ў Беларускім грамадскім аб'яднанні ветэранаў – унікальныя сведкі падзей Вялікай Айчыннай вайны (аўдыё)
28 Сакавіка 2017
Сёння ў Беларускім грамадскім аб'яднанні ветэранаў – унікальныя сведкі падзей Вялікай Айчыннай вайны (аўдыё) Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў адзначае 30-годдзе з дня стварэння. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ў адрас арганізацыі і адзначыў: «аб'яднанне рэалізуе нямала цікавых праектаў, значных мерапрыемстваў і ініцыятыў, уносіць вялікі ўклад у падтрыманне стабільнасці і спакою ў нашай краіне, выхаванне маладога пакалення ў духу маральнасці і патрыятызму».
Адна з самых масавых арганізацый краіны аб'ядноўвае амаль 2 мільёны 650 тысяч ветэранаў вайны і працы. Яны цесна ўзаемадзейнічаюць з дзяржаўнымі структурамі і найперш з органамі сацыяльнай абароны, іншымі грамадскімі арганізацыямі, развіваюць валанцёрскі рух. Такога немагчыма было б дабіцца, калі б у ветэранаў не было аўтарытэту ў беларускім грамадстве, - адзначыў у інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў палкоўнік у адстаўцы Рыгор Рылькоў.

«У нашай краіне створаны ўсе і адміністрацыйныя, і арганізацыйныя, і дэмакратычныя, і фінансавыя перадумовы для паспяховай рэалізацыі сваіх абавязкаў ветэранскімі арганізацыямі. Ветэраны ў нашай краіне сапраўды акружаны клопатам, увагай і павагай. Гэта адзіная, на нашу думку, краіна, дзе ветэраны сябе адчуваюць абароненай, паважанай, ганаровай катэгорыяй.
Калі ўзяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (а гэта 11 з невялікім тысяч чалавек), толькі 5,5 тысяч - непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў. Сярод іх - рэдкія людзі засталіся, напрыклад, Аляксандр Іванавіч Слабада, ён у Мінску жыве. Герой Сацыялістычнай Працы, адзіны жывы сведка бітвы на Буйніцкім полі пад Магілёвам. Зараз на 97-м годзе жыцця, але яшчэ супрацоўнічае з нашай ветэранскай арганізацыяй. Ёсць у Любані Іван Андрэевіч Муравейка. Напісаў на калоне Рэйхстага «Я Іван з Беларусі». Яму цяпер 96-ы год пайшоў, ён паэт, пісьменнік. Напісаў 10 кніг вершаў, працуе цяпер над 11-й кнігай. Ёсць у Старых Дарогах ветэран - адзіны ў Беларусі чалавек, які прымаў удзел у парадзе 1941 года, калі Сталін з трыбуны Маўзалею выпраўляў на фронт на абарону Масквы. Самы малады ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, які ўступіў у бітву ў 1945 годзе, на сённяшні дзень - 92 гады. Так што рэдкія людзі ў нас».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: