Падзяліцца:
ТАКТЫКА ГОМЕЛЬСКІХ ХЛЕБАРОБАЎ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 25.07.2020 (відэаанонс)
24 ліпеня 2020
ТАКТЫКА ГОМЕЛЬСКІХ ХЛЕБАРОБАЎ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 25.07.2020 (відэаанонс)

На старце жніва на Гомельшчыне азімыя збожжавыя культуры даюць добры ўраджай. На ўрадлівых глебах атрымана ўраджайнасць да 60 цэнтнераў. Зараз хлебаробы абмалочваюць пшаніцу, ячмень, рапс і жыта. Паступленне новых збожжаўборачных камбайнаў здыме напружанасць і павялічыць намалоты. Адначасова з уборкай пачалі адгрузку ў дзяржаўныя засекі харчовага збожжа. Адчувальная дапамога транспортам гарадскіх партнёраў.

Ці ўдасца сёлета поўнасцю выканаць дзяржзаказ і забяспечыць жывёлагадоўлю ўласным фуражом? Ці дастаткова гаспадаркам Гомельскай вобласці дзяржаўных інвестыцый?

Пра праблемы і шляхі іх вырашэння – у праграме «Свая зямля» – 25 ліпеня у 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: