- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Танец душы і пачуццяў – «Рэтра», 1.02.2017
- Танец душы і пачуццяў – «Рэтра», 1.02.2017

Кожнай эпосе ўласцівыя свае танцавальныя рытмы, але, напэўна, толькі вальс больша за 200 гадоў застаецца нязменным па суці сваёй. Танец, які не можа не кранаць душу, у розны час і ў розных краінах быў аб’ектам ганенняў. Аднак з цягам часу вальс імкліва распаўсюджваўся і стаў самастойнай канцэртнай формай. З бальных залаў ён выйшаў у гарадскія сады і паркі, дзе яго з падзякай прынялі духавыя аркестры. Кожны вальс мае сваю гісторыю стварэння – і рамантычную, і трагічную, і ўрачыстую.
Праграма «Рэтра» раскажа, як нарадзіліся творы «На сопках Манчжурии», «Амурские волны», «Берёзка» і іншыя, а таксама нагадае іх гучанне у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё 1 лютага, у 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: