- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Танец кахання, страсці і адзіноты – «Рэтра», 2.02.2017
- Танец кахання, страсці і адзіноты – «Рэтра», 2.02.2017

Яго называюць “сум, які танцуе”, “неўвядальнае і хвалюючае”, і яшчэ бясконцай колькасцю эпітэтаў. Танга мае заблытаную, таямнічую і драматычную гісторыю з’яўлення і існавання. Танец нарадзіўся ў канцы XIX стагоддзя ў бедных кварталах Буэнас-Айрэса. У ім ёсць і афрыканскае тангана, і аргенцінская мілонга, і польская мазурка, і гаванская хабанера, і іспанскае фламенка, і нямецкі вальс. У пачатку XX стагоддзя танга пакінула Аргенціну і пачало распаўсюджвацца па Амерыцы і Еўропе. Яго забаранялі ўлады, лічылі непрыстойным, але перамагчы такую інтэрнацыянальную з’яву, як тангаманія, аказалася не па сілах. І нават сёння прыхільнікаў танга не становіцца меньш.
2 лютага у 20-20 праграма “Рэтра” запрашае вас на... танга!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: