- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Танцуюць усе! – «Нясумны перапынак», 24.02.2017 (відэа)
- Танцуюць усе! – «Нясумны перапынак», 24.02.2017 (відэа)

«Шчырае жаданне дапамагчы ўвасобіць дзіцячыя мары і накіраваць іх у культурнае рэчышча» аб'ядноўвае вядомых усяму свету тытулаваных танцоўшчыкаў. Уладальніца кубка свету па ўсходнім танцам, чэмпіёнка свету па фламенка і народнаму танцу, мастацкі кіраўнік тэатра танца «Гарэм-шоу» Ясмін і лаўрэат міжнародных фестываляў і конкурсаў, балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі Віталь Молчан – госці праграмы «Нясумны перапынак» і вядучых Яны Хадоска і Андрэя Сініцы. Артысты распавялі пра новую шоў-праграму, прэм'ера якой адбудзецца на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады і разыгралі з радыёслухачамі запрашэнне на выступленне. А таксама падзяліліся сакрэтамі пра тонкасці працы з маленькімі і вялікімі вучнямі, што ў танцавальным шоу з'яўляецца не менш важным, чым сам танец, і чым будуць частаваць гледачоў у дзень прэм'еры!
https://www.youtube.com/watch?v=fe_Ci4hegRw&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: