«Нашы канцэрты – высокапрафесіянальныя, разнастайныя па жанрах. Я думаю, у гэтым сакрэт творчага даўгалецця «Музычнай гасцёўні» – разважае салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, вядомая піяністка Таццяна Старчанка.
Канцэрты гасцёўні нашай госці карыстаюцца нязменнай цікавасцю і поспехам у слухачоў, што не дзіўна, бо яны – рэдкае спалучэнне выдатнай музыкі, жывога слова, унікальнай атмасферы.
Пра канцэрты, паспяхоўнасць праекта, творчыя планы і не толькі – у сустрэчы вядучай праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска з гаспадыняй «Музычнай гасцёўні» Таццянай Старчанка – 26 жніўня ў 21-05.