Падзяліцца:
«Тайны гаючых раслін» – «Здароўе», 18.08.2018 (аўдыё)
20 жніўня 2018
«Тайны гаючых раслін» – «Здароўе», 18.08.2018 (аўдыё) Нават дзеці ў курсе, што кожная травінка – вітамінка, варта толькі ведаць, чым яна багатая і як яе правільна ўжываць. Такая трава, як скрыпень (ён жа па-руску «Иван-чай») не толькі нясе аздараўленцы эфект, але і паляпшае склад крыві. Карані ажыны – цудоўны імунамадулятар. Лісце суніц – супрацьалергенны сродак. А напой на аснове раскі (дробная расліна на паверхні вады) – асабліва карысны для мужчын… Экалагічны музей «Тайны гаючых раслін» у вёсцы Збароў Рагачоўскага раёна створаны дзякуючы мясцовым творчым ініцыятывам пры падтрымцы Еўрасаюза. Дырэктар музея і медык Антаніна Варанцова запрашае нас разам з вядучай праграмы «Здароўе» Ліліяй Бялецкай на экскурсію... Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: