
Міністэрства культуры праводзіць конкурс па стварэнні мемарыяла ў Курапатах. Таксама абвешчаны збор сродкаў, у якім можа прыняць удзел кожны неабыякавы чалавек. Што да канцэпцыі самога мемарыяла, то, паводле умоў конкурсу, галоўнае — ідэя, якую павінен данесці скульптар або архітэктар. Яна заключаецца ў тым, каб сапраўды пазначыць гэтае месца, дзе мы аддаём даніну памяці ўсім ахвярам.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае серыю публіцыстычных матэрыялаў, прысвечаных гісторыі Курапатаў. Сёння – трэцяя частка матэрыялу Юрыя Зайцава.
Месца, дзе павінен стаяць помнік. Надпісу на гранітным абеліску ў Курапатах «У гэтым лясным масіве ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР будзе пабудаваны помнік ахвярам масавых рэпрэсій 1937-га — 1941 гадоў» належыць стаць рэальнасцю ў бліжэйшы час. Эксперты, вучоныя, прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый правялі вялікую работу, каб устанавіць ісціну – пра падзеі 80-гадовай даўніны. У дыскусіях трэба ставіць кропку – пагаджаюцца і гісторыкі, якія прагучалі раней у нашым эфіры:
«В Куропатах меня больше всего удивило и поразило то, что там были находки, которые говорят, что люди не были ни одного дня в заключении»
«Лежащие там, я думаю, это люди разных и политических взглядов, и разных конфессий, разных наций абсолютно»
«Там выявлены захоронения, поэтому однозначно, что это место, где захоронены люди. Вполне фактом остается то, что это связано и с событиями репрессий»
Звычайнае следства па крымінальнай справе мае на мэце устанавіць падзею злачынства, высветліць асобу таго, хто яго ўчыніў, вызначыць, пад які артыкул злачынства падпадае, знайсці пацярпелых. У Курапатах жа, хоць злачынства відавочнае, каго і што шукаць – зразумець было цяжка. Прэцэдэнтаў такіх расследаванняў не існавала, адсутнічалі і тэхналогіі, і методыкі. І ўсё ж, у поўнай адпаведнасці з прыёмамі крыміналістыкі, следства дакладна ўстанавіла, што на тэрыторыі каля 30 гектараў знаходзяцца сотні пахаванняў
Намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Мікша разважае:
«Эти политические дискуссии о Куропатах – кто там расстрелян, кто погиб – они ведутся уже несколько десятков лет… Здесь невинно убиенные люди. Поэтому наверное все здравомыслящие сегодня скажут: раз люди невинно убиенные, значит, должен быть какой-то мемориал».
Дзяржава аб'явіла, што гэта месца будзе добраўпарадкавана і тут пабудуюць мемарыял памяці і смутку. Грамадскія арганізацыі працоўнымі акцыямі паказваюць салідарнасць, робяць свой уклад у супольную справу:
«С кем бы я ни разговаривал, все к одному сходились, что навести порядок и вот что-то должно такое быть – мемориал там, еще что-то, но вот место, где бы можно было придти, помолиться, может быть, поклониться... И вот эта идея, да она сегодня вызрела в обществе»
Памяць людзей павінна быць ушанавана ў першую чаргу справамі і ўчынкамі. І гэта ідэя сёння аб’ядноўвае наша грамадства. Справа аб Курапатах — адна з самых гучных і вядомых у найноўшай гісторыі Беларусі. Кропка ў гэтай справе пастаўлена. 90 працэнтаў рэпрэсіраваных у Беларусі — рэабілітавалі па суду і следству. Цяпер іх памяць патрабуе ўшанавання.