Падзяліцца:
7 красавіка 2017
Міністэрства культуры нашай краіны аб'явіла конкурс эскізных праектаў для стварэння памятнага знака мемарыяла "Курапаты". Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае цыкл журналісцкіх расследаванняў аб урочышчы Курапаты – адным з гістарычных помнікаў. Эксперты - гісторыкі, архівісты, публіцысты - агучаць раней невядомыя факты і выкажуць свой пункт гледжання аб тым, што трэба і можна зрабіць, каб Курапаты сталі месцам агульнанацыянальнай памяці і прымірэння. Сёння першая серыя журналісцкага расследавання Юрыя Зайцава. Першыя паведамленні пра гэтае месца з'явіліся ў 1988-м: на паўночнай ўскраіне Мінска знойдзены масавыя пахаванні перыяду з 37-га па чэрвень 1941 года. Многія сродкі масавай інфармацыі тады пісалі: колькасць пакараных ідзе на тысячы. Для большага эмацыйнага ўздзеяння месца назвалі Курапатамі: маўляў, ні ў чым невінаватых людзей расстрэльвалі тут, як курапатак... Курапатамі мясцовыя жыхары называлі і палявыя кветкі. Алег Іоў – старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук расказвае: "Тут загадки как раз нет. В принципе всегда это называлось Брод. Кто-то назвал это Куропаты из-за цветов, которые там были. Потому что Бродов тысячи, понимаете, урочищ. В каждой местности можно найти урочище Брод. А вот Куропаты – они одни..." Так, Курапаты – адны. А іх ахвяр... Першае даследаванне, ініцыяванае тады ж, ў 1988 годзе, выявіла 510 пахаванняў - у равах і адзіночных магілах. Расстрэльныя равы – гэта па 50-60 пакараных. Пры выбарачнай эксгумацыі калектыўных магіл знойдзены астанкі больш чым 350-ці чалавек. А таксама грэбні, кашалькі, зубныя пратэзы, абутак... Алег Іоў – старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук расказвае: "В Куропатах меня больше всего удивило и поразило то, что там были находки, которые говорят, что люди не были ни одного дня в заключении. Это бутерброды с маслом. Это, допустим, хлеб с курицей, с куриной ножкой. Это граммофонные пластинки. То есть, ну кто будет с собой брать в тюрьму и, допустим, если ты был в тюрьме хотя бы сутки – ну съел бы ты эту курицу или там бутерброд какой-то. А так людей просто брали из дому и сразу же туда. То есть, без следствия и без суда. Люди не сидели в тюрьме, и там, в Куропатах, это видно." Курапаты — гэта могілкі. Тут, пад хвоямі, спачываюць астанкі вельмі розных людзей, якія знайшлі апошні прытулак, напэўна, і сялян, і чэкістаў, святароў і паэтаў, вернікаў і атэістаў. І ў канцы мінулага стагоддзя гэтая таемная старонка гісторыі стала адкрытай. Вадзім Кошман – загадчык аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт расказвае: "Лежащие там, я думаю, это люди разных и политических взглядов, и разных конфессий, разных наций абсолютно. И что там должно быть – в первую очередь достойный, скажем, уход за этим местом. Это должно быть, да, наряду с народным мемориалом вот этим вот, если государство обращает сейчас внимание, это должно быть и какое-то сооружение, которое бы символизировало страх, боль тех людей, которые абсолютно, скажем, диким способом ночью были расстреляны. Это должна быть наша воплощенная память о том времени, которое никогда не должно повториться." Як не павінны ніколі паўтарыцца ні Хатынь, ні Трасцянец, Курапатам належыць стаць гістарычным сімвалам, знакам болю ўсёй нашай зямлі, той страшнай бяды. Курапаты - гэта ўрок, кажуць тыя, хто вывучае гісторыю. Вячаслаў Даніловіч – дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт расказвае: "Мы должны давать объективную картину исторического прошлого. Там выявлены захоронения, поэтому однозначно, что это место, где захоронены люди. Вполне фактом остается то, что это связано и с событиями репрессий. Так что, это место захоронений, которое требует соответствующего увековечения. И на наш взгляд историков Института истории НАН Беларуси, это должно быть место памяти для тех людей, которые невинно потерпели, попали под репрессии в различных местах, не только вот в Куропатах, а вообще – где-то, когда-то." Бабруйск, Барысаў, Віцебск, Гомель, Магілёў, Мазыр, Орша, Полацк, Слуцк, Чэрвень і... Курапаты. У Беларусі 11 такіх месцаў, дзе ляжаць людзі, якія былі бязвінна, незаконна расстраляны. Стварыць памятны знак усім загінуўшым, незалежна ад таго, дзе гэта адбылося. А не таптаць нагамі спарахнелыя косці і не праводзіць гучныя мітынгі. Гэта месца патрабуе цішыні.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: