У Міністэрства культуры паступілі першыя заяўкі на конкурс эскізных праектаў памятнага знака (мемарыяла) "Курапаты". Прыём заявак праводзіцца да 26 красавіка. Памятны знак павінен быць устаноўлены ва ўрочышчы Курапаты і лаканічна ўпісвацца ў ландшафт. Дакладнае месца размяшчэння можа быць прапанавана ўдзельнікамі конкурсу з улікам асаблівасцей праекта і яго архітэктурна-пластычнага рашэння, уключаючы прапановы па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля памятнага знака.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае цыкл журналісцкіх расследаванняў аб урочышчы Курапаты – адным з гістарычных помнікаў. Эксперты - гісторыкі, архівісты, публіцысты - агучваюць раней невядомыя факты і выкажуць свой пункт гледжання аб тым, што трэба і можна зрабіць, каб Курапаты сталі месцам агульнанацыянальнай памяці і прымірэння. Сёння другая частка журналісцкага расследавання Юрыя Зайцава.
Бабруйск, Барысаў, Віцебск, Гомель, Магілёў, Мазыр, Орша, Полацк, Слуцк, Чэрвень і... Курапаты. У Беларусі 11 такіх месцаў, дзе ляжаць людзі, якія былі бязвінна, незаконна расстраляны. Да гэтага часу незразумела, колькі ахвяр. Агульная колькасць рэпрэсіраваных у Беларусі ў тыя, «смутныя» гады, - па разліках спецыялістаў, тысячы.
Аляксандр Шацько – намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Белая Русь” расказвае: "...Вы знаете, в каждой области есть такие Куропаты, по большому счету. Никто не знает, сколько там людей, в этих Куропатах, безвременно и безвинно убиенных. И там… разные цифры называют, и, наверное, копаться, сколько же их там есть и устраивать раскопки – наверное, не стоит. Это просто святое место..."
Урочышча Курапаты – шматпакутнае, страшнае месца, дзе ў 30-я і 40-я гады адбываліся масавыя расстрэлы, - шмат гадоў было нагодай для спрэчак розных партый, нацыянальнасцей і пакаленняў. Іх даўно належыць спыніць.
Аляксандр Шацько: "...Просто надо помнить, просто надо чтить, не делать из этого какую-то политическую фишку и не превращать чужое горе, кровь, слезы и кости в политическую дискуссию, вот и всё..."
Леанід Гуляка – упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей разважае: "...Я бы слово "национальная" не употреблял. Потому что национальная – это значит, что касается только Беларуси. А ведь сегодня никто толком не может сказать о погибших здесь, вернее - расстрелянных, уничтоженных,
поэтому я бы не называл это ни национальным комплексом, ни национальная трагедия и не привязывался бы к слову "национальность"..."
Курапаты — месца, якое незалежна ад таго, хто там расстраляны і па якіх матывах, заслугоўвае ўшанавання. А вось прысвойваць гэта месца, рабіць яго сваім не мае права ніхто.
Леанід Гуляка: "...Это не место, где надо митинговать, не место, откуда надо шествие начинать и так далее. Хотя, безусловно, погибли люди, каждый человек, как говорится, должен иметь свой кусочек земли, где он должен быть похоронен, в частности, здесь вот вопросов никаких нет. И государство, и все относятся к этому с большим пониманием. И Глава государства принял соответствующее решение..."
У 2001-м Генеральная пракуратура афіцыйна пацвердзіла факт масавых расстрэлаў грамадзян у лясным масіве на паўночны ўсход ад сталіцы. На тэрыторыі каля 15-ці гектараў выяўлены амаль 600 пахаванняў. Сёння ўздоўж старой «Дарогі смерці» ўзвышаюцца дзясяткі крыжоў. «Курапатымі» спакон вякоў тутэйшыя называлі пралескі. Белыя кветкі, як сімвал цнатлівасці і сёння штогод прарастаюць скрозь жоўты пясок. 90% рэпрэсіраваных у Беларусі ў 90-х гадах рэабілітавалі па суду і следству. Іх памяць патрабуе ўшанавання.