Падзяліцца:
Тэатр без межаў – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 22.05.2019 (аўдыё)
22 Мая 2019
Тэатр без межаў – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 22.05.2019 (аўдыё) Беларусь з многімі краінамі свету аб'ядноўваюць глыбокія гістарычныя і культурныя сувязі, і такое супрацоўніцтва ўмацоўвае імідж дзяржавы на міжнароднай арэне і заваёўвае сваё годнае месца ў культурнай прасторы. Менавіта аб міжнародным культурным супрацоўніцве Беларусі з іншымі краінамі пойдзе гаворка ў праграме «Творчы вечар» з Янай Хадоска. Яе госці – дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Аляксандр Пятровіч, заснавальнік і мастацкі кіраўнік Маскоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра, заслужаны артыст Расіі Генадзь Чыхачоў, галоўны дырыжор гэтага ж тэатра, заслужаны артыст Расіі Уладзімір Янкоўскі, дырэктар Алтайскага дзяржаўнага музычнага тэатра Галіна Санжарава, дырэктар Арэнбургскага дзяржаўнага абласнога тэатра музычнай камедыі Святлана Барысава, дырэктар Карагандзінскага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Казахстан Амантай Ібраеў. «Творчы вечар» за 22 мая, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: