“Тэатр – жывы арганізм і павінен заўсёды мадэрнізавацца і рухацца наперад!” Менавіта так кажа госць праграмы “Настрой” з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – вядомы беларускі рэжысёр Алег Кірэеў, які шмат гадоў служыць ў Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Дарэчы, тэатр-студыя адным з першых ў рэспубліцы пачаў сваю работу пасля невялікага вымушанага перапынку. І сёння калектыў поўны сіл, энергіі, жадання радаваць гледачоў цікавымі спектаклямі.