- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Театральный гала-капустник от французов, влюбленных в Беларусь — «Настрой» (видео+аудио)
- Тэатральны гала-капуснік ад французаў, закаханых у Беларусь — «Настрой» (відэа+аўдыё)

«Калі я, студэнт, упершыню прыехаў сюды, то не чакаў, што ў вас такая тэатральная краіна, і закахаўся ў яе» — прызнаецца кіраўнік Міжнароднай тэатральнай асацыяцыі «Заўтра вясна» і Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Тэатро» Фабрыс Каррэй. Разам з намеснікам Ларысай Каханоўскай тэатральны дзеяч завітаў у студыю праграмы «Настрой» да вядучых Яны Хадоска і Андрэя Сініцы.
Чаму 25 гадоў таму Фабрыс адправіўся менавіта ў Беларусь? Што дае наша тэатральная школа французскім акцёрам? Як французскія гледачы прымаюць нашых артыстаў? Госці распавялі, што новага адбываецца ў сферы міжнароднага культурнага абмену і разыгралі з радыёслухачамі запрашэнне на новы спектакль.
https://www.youtube.com/watch?v=d2zDK8DQIXI&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: