Падзяліцца:
Тэхнічны арсенал жніва – «Свая зямля», 15.08.2020 (аўдыё)
14 жніўня 2020
Тэхнічны арсенал жніва – «Свая зямля», 15.08.2020 (аўдыё)

У Слуцкім раёне 135 камбайнаў і 155 аўтамашын сёння заняты на ўборцы збожжавых. На фінішы аказваюць дапамогу хлебаробы Нясвіжскага раёна, што дазваляе паступова павялічваць тэмпы. За дзень сёння абмалочваецца па паўтары тысячы гектараў. Садзейнічае рытмічнай уборцы і перакідка тэхнікі ўнутры раёна. 6-7 працэнтаў кожны дзень убіраюць у сельгасфіліяле «Саўгас Рачкавічы» Беларускай чыгункі, дзе сёлета самастойна купілі два новых гомельскіх камбайна. Па выніках жніва частку прыбытку накіруюць на набыццё яшчэ некалькіх навінак.

У чым сакрэт фінансавай стабільнасці? Як удаецца скарачаць прастоі і ліквідаваць паломкі? Якой тэхнікі не хапае беларускім аграрыям?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 15 жніўня ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: