Умерана цёплае і без ападкаў надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
Па пятніцу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца туман.
У сераду ноччу будзе 5-11, днём - 17-24 градусы.
У чацвер ноччу чакаецца ад 5 да 12 вышэй за нуль, днём - 19-26, па паўднёвым захадзе - да 28 градусаў.
У пятніцу ноччу будзе 8-14 градусаў, днём - 20-27 цяпла.
У выхадныя дні надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і больш вільготная паветраная маса з Заходняй Еўропы. У асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай слабы туман.
У суботу тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў, днём - 19-26.
У нядзелю ноччу будзе плюс 8-14, днём - 17-24 цяпла.
Болш падрабязна пра гэта і не толькі расказаў вядучай праграмы Алене Вахрамеевай начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.