Падзяліцца:
«Тэрыторыя мюзікла» пакажа спектакль у стылі STAND UP – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 19.06.2019 (аўдыё)
19 чэрвеня 2019
«Тэрыторыя мюзікла» пакажа спектакль у стылі STAND UP – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 19.06.2019 (аўдыё) Зусім хутка, на заканчэнні сезона, тэатр Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» прапануе прэм'еру стендап-мюзікла «Кішэнны тэатр». Так, выйсці да свабоднага мікрафону і быць самім сабой перад гледачом – няпростая задача для акцёра. Ці гэта не тэма для новага мюзікла? Пяць артыстаў тэатра Генадзя Гладкова ўпершыню для сябе выступяць у ролі стэндапераў з маналогамі Жана Както. Пастаноўка «Кішэнны тэатр» – гэта магчымасць зірнуць на сябе з мастацкага боку. Госці праграмы «Творчы вечар» – прадстаўнікі тэатра «Тэрыторыя мюзікла»: галоўны рэжысёр Анастасія Грыненка, дырэктар Дзмітрый Якубовіч, акцёры Ксенія Харашкевіч, Паліна Дабравольская, Арцём Пінчук і Эдуард Вайніловіч. Эфір за 19 чэрвеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: