Падзяліцца:
«Тэрыторыя мюзікла» ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 27.11.2019 (аўдыё)
27 Лістапада 2019
«Тэрыторыя мюзікла» ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 27.11.2019 (аўдыё) Мюзікл як накірунак з'явіўся на пачатку 20-х гадоў ХХ стагоддзя ў Амерыцы, але як жанр мастацтва быў прызнаны толькі ў 40-х гадах. У многім на станаўленне і развіццё новага жанра паўплывалі такія тэатральныя накірункі, як опера, бурлеск, вадэвіль. У хуткім часе цікавасць да мюзікла з'явілася і ў Еўропе. Да нас ён прыйшоў не адразу, бо не ўспрымаўся сур'ёзна і лічыўся нейкім незразумелым і чуждым. З гадамі стала разумела, што гэты жанр кранае цікавыя тэмы, уражвае сваёй відовішнасцю, дэкарацыямі, высокім прафесіяналізмам артыстаў. Як сёння развіваецца мюзікл у нашай краіне? Наколькі ён папулярны і любімы гледачамі, і наколькі адпавядае нашаму менталітэту? Пра гэта аўтар праекта «Творчы вечар» Яна Хадоска спытала ў гасцей, якія маюць самыя непасрэдныя адносіны да стварэння мюзіклаў – у прадстаўнікоў Тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» – рэжысёра Анастасіі Грыненка, дырэктара Дзмітрыя Якубовіча і акцёраў Ксеніі Харашкевіч, Вольгі Роса і Мікіты Герашчанка. Праграма за 27 лістапада ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: