
«Мы ствараем умовы і дорым адчуванне дачынення і ўдзелу» — сцвярджаюць акцёры гомельскага Team Teatre/Цім Тэатра Андрэй і Алеся Бардухаевы-Арол, Рыгор Жураўлёў і Радзіслава Раўко.
Як з'явілася ідэя дарыць сцэнічнае дзейства гледачам з абмежаванымі магчымасцямі? Ці ўсім да спадобы «сляпая» прысутнасць у цэнтры падзей? Як ацэньваюць самі аўтары «атмасферную» трактоўку сваіх п'ес? Ці не забываюць акцёры аб самых маленькіх гледачах і прыхільніках традыцыйнага тэатра?
Госці вядучай праграмы Таццяны Гулейко распавялі радыёслухачам, як майстэрства акцёра, пах кавы, дым і музыка робяць звычайны тэатр незвычайным!
https://www.youtube.com/watch?v=FCyJyT6072c&feature=youtu.be