«Традыцыі і плён правядзення Дзён беларускага пісьменства» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У нашай студыі сабраліся людзі, якія маюць самыя непасрэдныя адносіны да гэтага свята, яго актыўныя ўдзельнікі і стваральнікі: дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт Алесь Бадак, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук Сяргей Гаранін, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменнік Уладзімір Ліпскі, сёлетні лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы дэбют», студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, паэтка Вольга Нікіценка.
Пра адкрыццё новага мастацкага музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі расказала яго дырэктар Таццяна Цікунова. Запіс зроблены на свяце Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.
Пачатак праграмы – 10 верасня ў 21-05.