“Трэба вельмі моцна любіць тэатр”. Так кажа госця праграмы “Настрой” з Янай Хадоска і Андрэем Сініцай галоўны рэжысёр тэатра Генадзя Гладкова “ Тэрыторыя мюзікла” Анастасія Грыненка. Гэта – яе творчы пастулат, які стаў формулай існавання ўсёй трупы.
Тэатр Генадзя Гладкова – запатрабаваны, адкрыты гледачам, жывы, тэатр сапраўдных пачуццяў, зразумелы ўсім, якім, напэўна, і павінен быць мюзікл сённяшняга часу.
Пра мюзкл ў музычным сусвеце, падрыхтоку да новага тэатральнага сезону і іншае мы пагаворым з нашай госцяй. Далучайцеся!