- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Трэці выпуск хроніка-дакументальнага праекта "Пакаленне - ХХІ" (аўдыё)
- Трэці выпуск хроніка-дакументальнага праекта "Пакаленне - ХХІ" (аўдыё)

Аўтары новага хроніка-дакументальнага праекта "Пакаленне - XXI" працягваюць знаёмства з навучэнцамі 10-А класа сталічнай гімназіі № 29.
Гэта яны - галоўныя дзеючыя асобы праекта, мэта якога - убачыць у рэтраспектыве новае маладое пакаленне Беларусі, прасачыць шлях сталення сучасных школьнікаў, абмеркаваць актуальныя пытанні адукацыі і выхавання падлеткаў, ролю ў гэтым працэсе школы і бацькоў.
Для больш блізкага знаёмства з гімназістамі тэмай трэцяга выпуску стане "Захапленні, хобі, іх уплыў на гарманічнае развіццё асобы". Хлопцы і дзяўчаты раскажуць, як розныя гурткі, спартыўныя секцыі, пазакласныя заняткі дапамагаюць ім дасягаць пастаўленых мэт, расці духоўна і фізічна, вучаць пераадольваць складаныя жыццёвыя моманты і дораць радасць перамог.
Трэці выпуск праекта ў эфіры Першага нацыянальнага канала 17 верасня 2016 года ў 11.30.
Вядучая Надзея Скараход таксама пагутарыць з дырэктарам сталічнай гімназіі № 29 Віктарам Васільевічам Пшыкавым. Пацікавіцца меркаваннем прафесіянала пра тое, як выгадаваць гарманічна развітую асобу, як увесь вучэбна-выхаваўчы працэс дапамагае гімназысту станавіцца глыбокім і рознабаковым чалавекам. Менавіта такім, якім патрабуецца быць у XXI стагоддзі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: