- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Трэці ўраджай суніц буйнаплодных садовых у Маларыцкім раёне – «Свая зямля», 19.10.2019 (відэаанонс)
- Трэці ўраджай суніц буйнаплодных садовых у Маларыцкім раёне – «Свая зямля», 19.10.2019 (відэаанонс)

Адкрытае акцыянернае таварыства «РостАграТрэйд» у Маларыцкім раёне паспяхова на пясчаных землях вырошчвае суніцы буйнаплодныя садовыя. Некалькі збораў было летам, а зараз здзіўляе ўраджай позніх рэмантантных сартоў. Абсалютны лідар – сорт «Кімберлі». Тэхналогію перанялі ў галандскіх калег і практычна да першага снегу маюць намер пастаўляць ягаду на экспарт. Маскоўскія кампаніі ахвотна закупляюць свежую прадукцыю. Павялічаны попыт на рынку суседніх рэспублік і краін Еўрасаюза.
Пра выгадны сунічны бізнес, а таксама пра вытворчасць прадуктаў з дабаўленым коштам раскажуць госці праграмы «Свая зямля» – 19 кастрычніка ў 6-20 (паўтор у 23-00).
https://www.youtube.com/watch?v=wqxnbvBwcdU&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: