Падзяліцца:
“Трубадур Варшаўскага паўстання” Мячыслаў Фог – “Рэтра”, 5.01.2017
5 студзеня 2017
“Трубадур Варшаўскага паўстання” Мячыслаў Фог – “Рэтра”, 5.01.2017 Творчы шлях польскага спевака доўжыўся больш за 60 гадоў, за якія ён даў каля 16 тысяч канцэртаў. Аснову рэпертуара Мячыслава Фога складалі танцавальныя песні, а слухачы былі закаханы ў інтэлігентнае і мяккае гучанне яго голасу. Менавіта ў яго выкананні набыло знакамітасць танга «Ta ostatnia niedziela», якое вядома нам пад назвай “Утомленное солнце”. У гады Другой сусветнай вайны Фог не толькі быў актыўным удзельнікам нацыянальнага супраціўлення акупацыйнаму рэжыму, але і падымаў дух паплечнікаў добрай песняй. За гэта палякі лічылі яго нацыянальнай гордасцю і называлі “трубадурам Варшаўскага паўстання”. Праграму “Рэтра” на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё слухайце 5 студзеня, у 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: