Падзяліцца:
Трыа Nouvelle Philharmonie з намі ў прамым эфіры! — «Настрой!» (аўдыё)
19 снежня 2018
Трыа Nouvelle Philharmonie з намі ў прамым эфіры! — «Настрой!» (аўдыё) У субботу, 15 снежня, выпускнікі лепшых еўрапейскіх школ і прызёры самых прэстыжных конкурсаў, беларускія музыканты Арцём Шышкоў, Дзмітрый Цыпкін і Сяргей Смірноў завіталі ў прамы эфір праграмы «Настрой!» з вядучай Алінай Страшкевіч. У Беларусі музычны праект Nouvelle Philharmonie бывае даволі рэдка: шчыльны канцэртны графік, але прыезд трыа на радзіму – заўсёды падзея. Гэтым разам музыканты далі цэлую серыю канцэртаў: мініяцюры Гія Канчэлі і «Поры года» Макса Рыхтэра сыгралі ў Жлобіне, Гомелі, Мінску, Пінску, Баранавічах і Гродна. Падчас сустрэчы было шмат добрай музыкі, цікавых гісторый і творчых падарункаў. Свае пытанні ў рэжыме онлайн задавалі і слухачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё! Як усё было, слухайце самі!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: