- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Цікавыя факты з гісторыі Беларускага радыё – 15 лістапада ў нашым эфіры
- Цікавыя факты з гісторыі Беларускага радыё – 15 лістапада ў нашым эфіры

15 лістапада спаўняецца 92 гады з таго дня, як упершыню у эфіры прагучалі словы “Гаворыць Мінск”. Так пачалася гісторыя Беларускага радыё. Гісторыя, у якой было шмат цікавых момантаў.
Калі вучыцца ў ВНУ можна было проста ў эфіры, і чаму закрылі завочны радыёуніверсітэт? Колькі адрасоў у Мінску змяніла за сваю гісторыю Беларускае радыё? Манументальны будынак са скульптурамі наверсе – якім мог быць Дом радыё на Чырвонай? Колькі каштаваў першы радыёпрыёмнік? І чым завяршылася прамая радыётрансляцыя са святочнага стала Янкі Купалы?
Гэтыя і іншыя цікавыя, а часам невядомыя факты нашай гісторыі слухайце 15-га лістапада на працягу ўсяго эфірнага дня або чытайце на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.
Акрамя таго, мы пазнаёмім вас з прафесіяналамі, якія непасрэдна звязаны з тэхнічным забеспячэннем радыёвяшчання. У госці да “Сямейнага радыё” завітае галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі вытворчасці радыёпраграм Валерый Радуцкі - таленавіты журналіст, у сям’і якога таксама ёсць творчыя людзі.
Не абыдзецца і без падарункаў - іх атрымаюць самыя актыўныя слухачы, якія прымуць удзел у праграмах “Раніца з Беларускім радыё” і “Настрой!”. Прымаць віншаванні і дарыць іх сваім слухачам працягнем і ўвечары - у інтэрактыўнай праграме па заяўках “Вітаем. Віншуем. Жадаем”.
Будзем разам у наша свята і кожны дзень!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: