У Гродзенскім раёне беспрацоўныя ахвотна змяняюць свой статус і паспяхова абараняюць бізнес-праект у райвыканкаме. На працягу чатырнаццаці дзён раённая камісія прымае рашэнне аб выдзяленні дзяржаўнай субсідыі на развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці. Большасць займаецца рамонтам машын, прапануе будаўнічыя паслугі, а таксама адкрывае аграсядзібы і прыватныя магазіны.
Летам реалізацыя сезоннай прадукцыі дазваляе павялічваць тавараабарот Тамары Чачура з аграгарадка Свіслач. Учора – беспрацоўная, а сёння – гаспадыня прыватнай крамы, Тамара Станіславаўна заключыла выгадныя кантракты з аптовымі базамі і рэгулярна абнаўляе відавы асартымент.
Пра льготнае падаткаабкладанне і перспектывы сельскага бізнесу – падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 18 ліпеня у 6-20 (паўтор у 23-00).

