- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Ці выканаюць аграрыі Аршанскага раёна заданне ўрада краіны – «Свая зямля», 13.07.2019 (анонс)
- Ці выканаюць аграрыі Аршанскага раёна заданне ўрада краіны – «Свая зямля», 13.07.2019 (анонс)

Для выканання гадавога задання па валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі гаспадаркі Аршанскага раёна атрымалі нямала дзяржаўных інвестыцый. Дзякуючы бюджэтнай падтрымцы, своечасова праведзены догляд збожжавых і зернебабовых культур, павялічана доля бялковых траў у агульнай структуры. Эксперты прагназуюць прыбаўку ўраджайнасці. А дадатковыя аб'ёмы фуражу і сакавітых кармоў забяспечаць павышэнне таварнасці малака і мяса. Намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Андрэй Канстанцінаў спадзяецца, што дзве стратныя гаспадаркі зменяць свой статус і паўсюдна пачнецца будаўніцтва жылля на вёсцы для маладых спецыялістаў. Падрабязнасці слухайце ў праграме «Свая зямля» 13.07.2019 у 6:20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у 23:00.
На фота: намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Андрэй Канстанцінаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: