- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- К 20-летию Союзного государства Беларуси и России — тематический день на Белорусском радио! 8.12.2019
- Да 20-годдзя Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі – тэматычны дзень на Беларускім радыё! 8.12.2019

Цыкл тэматычных праграм да 20-годдзя з дня падпісання Саюзнага дагавора падрыхтаваў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй Саюзнай дзяржавы.
8 снежня 2019 года Беларусь і Расія адзначаць 20-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Падпісаны ў 1999 годзе ў Маскве дакумент адкрыў шлях для выхаду на якасна новы ўзровень яднання дзвюх дзяржаў і народаў.
Які вынік гэтых двух дзесяцігоддзяў? Што ўдалося выканаць, а якія планы пакуль застаюцца нерэалізаванымі? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуюць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё палітолагі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і грамадскія дзеячы дзвюх краін. Размова пойдзе пра розныя аспекты: сумесных дзеяннях у знешняй палітыцы, супрацоўніцтве рэгіёнаў, пабудове агульнай адукацыйнай прасторы, роўных правах грамадзян на атрыманне медыцынскіх паслуг і іншых важных пытаннях.
Тэматычны цыкл інфармацыйна-аналітычных перадач да 20-годдзя Саюзнага дагавора, падрыхтаваны сумесна з Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй Саюзнай дзяржавы, будзе гучаць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё на працягу дня 8 снежня 2019 года.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: