Падзяліцца:
Циклон "Томас" - О погоде и не только (аудио)
19 Верасня 2017
Циклон "Томас" - О погоде и не только (аудио)

У аўторак, 19 верасня, умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць цыклон, днём у паўднёвых раёнах праявіцца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Пераважна па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні. У Беларусі 19 верасня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру: ноччу і раніцай - 7-12 м/с, у многіх раёнах з парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 21-24 м/с, а днём вецер пачне сціхаць. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль. Днём - 12-17 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 19.

Далей на надвор'е будуць уплываць атмасферныя франты. У сераду, 20 верасня, ноччу пераважна па поўдні Беларусі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, днём - 12-19 градусаў цяпла.

У чацвер, 21 верасня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль. Днём - 12-19 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 20-25.

У пятніцу, 22 верасня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах, пераважна па паўднёвым захадзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль. Днём - 20-26 градусаў цяпла, па захадзе - плюс 17-19.

У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, але з паўночнага захаду Еўропы пачне паступаць свежае паветра.

У суботу, 23 верасня, пераважна ў паўднёва-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, днём - 16-23 градусы цяпла.

У нядзелю, 24 верасня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, днём - 14-21 градус цяпла.

Больш падрабязна пра гэта і не толькі распавёў вядучай праграмы Алене Вахрамеевой начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: