
«Мы хочам, каб і ў глыбінцы маленькі беларус меў магчымасць прыйсці і атрымаць задавальненне ад якаснага цыркавога прадстаўлення» — запэўніваюць дырэктар цырка «Алімпія» Антон Талецкі і артыст Аляксандр Богдан.
Госці вядучых праграмы «Настрой!» Яны Хадоска і Андрэя Сініцы распавялі гісторыю станаўлення свайго цырка, якія краіны скарыліся іх мастацтву, чаму кожнае прадстаўленне не падобна на іншыя і разыгралі з радыёслухачамі запрашальныя білеты.
https://www.youtube.com/watch?v=ByN5HTwsOis&feature=youtu.be