Падзяліцца:
Цудоўны лірычны тэнар Саткілавы – «Рэтра», 10.03.2017
10 сакавіка 2017
Цудоўны лірычны тэнар Саткілавы – «Рэтра», 10.03.2017 Народны артыст СССР і Грузіі Зураб Саткілава хутка адзначыць 80-годдзе. З дзяцінства ён сур’ёзна займаўся футболам, нават быў капітанам грузінскай моладзевай сборнай і ўваходзіў у «Дынама-Тбілісі». Але цяжкія траўмы вынудзілі звярнуцца да іншага захаплення... У Тбіліскую кансерваторыю Саткілава прыйшоў як барытон, але вопытны педагог хутка распазнаў цудоўны лірычны і драматычны тэнар, якому прадказаў вялікую будучыню. Дэбют артыста адбыўся ў 1965 годзе, і партыя Каварадосі ў оперы «Тоска» прынесла яму неверагодны поспех. Цёпла прыняла яго і публіка ў Еўропе і ЗША. З 80-х гадоў ён паспяхова займаецца педагагічнай дзейнасцю і радуе слухачоў сольнымі спевамі, неаднойчы наведваў і Беларусь... Праграма «Рэтра», пятніца, 10 сакавіка, 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: