Падзяліцца:
ЦЫРК – ЧАРОЎНЫ І ДЗІВОСНЫ СВЕТ – «НАСТРОЙ!», 14.09.2020
14 верасня 2020
ЦЫРК – ЧАРОЎНЫ І ДЗІВОСНЫ СВЕТ – «НАСТРОЙ!», 14.09.2020

Цырк – гэта ўнікальнае месца, дзе сціраецца мяжа паміж чараўніцтвам і рэальнасцю, а прастора сцэны і глядзельнай залы дзіўным чынам злучаюцца ў адзінае. Тут кожны глядач можа стаць непасрэдным удзельнікам феерычнага шоў і дакрануцца да стварэння сапраўднага чараўніцтва.

У праграме «Настрой!» вядучыя Яна Хадоска і Андрэй Сініца сустрэнуць гасцей-прадстаўнікой Беларускага дзяржаўнага цырка: галоўнага рэжысёра Алу Мікалаеву-Аліеву і артыстаў-дрэсіроўшчыкаў заслужанага артыста Расіі Сяргея Несцерава і Айдына Ісрафілава.

Пачатак сустрэчы – 14 верасня ў 13-20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: