Цырк – гэта ўнікальнае месца, дзе сціраецца мяжа паміж чараўніцтвам і рэальнасцю, а прастора сцэны і глядзельнай залы дзіўным чынам злучаюцца ў адзінае. Тут кожны глядач можа стаць непасрэдным удзельнікам феерычнага шоу і далучыцца да стварэння сапраўднага чараўніцтва.
Сёння размова на нашай хвалі пойдзе пра Беларускі дзяржаўны цырк. Дарэчы, зусім нядаўна ён адкрыў свой новы сезон яскравай праграмай «Цыркавы калейдаскоп». Гэта аўтарскі праект, што сабраў лепшых беларускіх артыстаў цыркавога мастацтва. Праект пераносіць нас у казачны свет старажытных паданняў, легенд і міфаў. Сёння госці праграмы «Творчы вечар» – радстаўнікі Белараускага дзяржаўнага цырка: дырэктар Уладзімір Шабан, галоўны балетмайстар Алена Бацян і артыстка балета Вераніка Касперава.