Падзяліцца:
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу (І частка) – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.11.2019 (аўдыё)
11 Лістапада 2019
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу (І частка) – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.11.2019 (аўдыё) Прапануем ўвазе слухачоў 1-ю частку аўдыёверсіі ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў літаратурнага праекта-конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая…», які праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць» да Году малой радзімы. Святочная імпрэза адбылася 5 лістапада ў Вялікай студыі Дома радыё.
У фінал выйшлі 72 канкурсанты. Шэсць з іх узнагароджаны Дыпломамі лаўрэатаў за першае месца, восем – за другое, дзесяць – за трэцяе, Спецыяльнымі дыпломамі ў розных намінацыях адзначаны 11 чалавек, 38 атрымалі Дыпломы фіналістаў.

Намінацыя «Паэзія», усе ўзроставыя катэгорыі

І месца:
Марына Куцавол – горад Орша (верш “Беларусь адзіная”);
Алена Кісель – горад Магілёў (верш “Барэльеф”);
Таццяна Цвірка – горад Клецк (верш “Маналог”).

ІІ месца:
Анастасія Камісарава – горад Орша; 
Кацярына Янчэўская – горад Ліда;
Людміла Валодзька – вёска Падольцы Астравецкага раёна;
Валянціна Габрусёва – горад Магілёў.

ІІІ месца:
Дар’я Кудрашова – горад Магілёў;
Вольга Галдыцкая – гарадскі пасёлак Барань Аршанскага раёна;
Марыя Скалазуб – горад Мінск;
Людміла Каспіровіч – аграгарадок Ждановічы Мінскага раёна;
Ніна Кавальчук – вёска Хатынічы Ганцавіцкага раёна;
Жана Усцінава – аграгарадок Гарбовічы Чавускага раёна.

Намінацыя «Эсэ», усе ўзроставыя катэгорыі.

І месца:
Арсеній Кісель – горад Мінск (эсэ “Вераснёўскай ноччу”); 
Вольга Кавальчук – горад Брэст (эсэ “Родина”);
Надзея Кожар – горад Расоны (тры эсэ: “Успаміны старога маёнтка”, “Святло ўдзячнасці і любові”, “Малюнкі альбрэхтаўскага кірмашу”).

ІІ месца:
Дар’я Осіпава – аграгарадок Мілаславічы Клімавіцкага раёна; 
Андрэй Кулеш – горад Слуцк;
Надзея Літвінюк – вёска Велікарыта Маларыцкага раёна;
Валянціна Пісарчык – вёска Камарова Мядзельскага раёна.

ІІІ месца:
Аксана Карповіч – горад Ганцавічы;
Валянціна Бабко-Аляшкевіч – вёска Радкава Салігорскага раёна;
Галіна Пярун – аграгарадок Палыкавічы Магілёўскага раёна;
Людміла Рахматуліна – горад Гродна.

Спецыяльным дыпломам літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая…» узнагароджаны:
Мікалай Салаўцоў (горад Чавусы) – “За шаноўную сталасць у творчасці”; 
Анастасія Напрэенка (горад Клімавічы) – “Дэбют у творчасці”; 
Таццяна Луткоўская (горад Расоны) – “За яркую вобразнасць”;
Таццяна Каленік (горад Мінск) – “За этнаграфічную цеплыню”; 
Тамара Лазнюха (горад Пінск) – “За сілу духа ў творчасці”;
Святлана Лось (вёска Іскра Светлагорскага раёна) – “За лепшы твор да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”;
Алена Ярмоцык (горад Кобрын) – “За кранальнасць у прызнанні роднаму краю”;
Уладзімір Самаль (горад Вілейка) – “За крэатыўнасць”;
Яўгенія Якута (горад Шчучын) – “За арыгінальнае мастацкае афармленне”; 
Кастусь Цыбульскі (аграгарадок Ждановічы Мінскага раёна) – “Сімпатыі слухачоў Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё”;
Алена Кісель (горад Магілёў) – “Сімпатыі чытачоў часопіса “Маладосць”.

Дыплом фіналіста літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая…» атрымалі:
Любоў Адамацкая (вёска Слабада Бабруйскага раёна);
Мікалай Анісавец (горад Лоеў);
Любоў Арлова (горад Петрыкаў);
Таццяна Атрошанка (горад Мінск);
Людміла Ардынская (аграгарадок Радзюкі Шаркаўшчынскага раёна);
Галіна Бабарыка (вёска Мачуль Столінскага раёна);
Яўгенія Барысёнак (горад Полацк);
Серафіма Бестава (горад Орша);
Арына Борбат (горад Орша);
Веніямін Бычкоўскі (вёска Бабровічы Івацэвіцкага раёна);
Надзея Вайцюль (вёска Каўшэлева Шаркаўшчынскага раёна);
Аляксей Галаскок (горад Ганцавічы);
Таццяна Дамаронак (горад Мінск);
Таццяна Доўгая (горад Орша);
Дар’я Забавіна (горад Орша);
Валянцін Емяльянаў (гарадскі пасёлак Воранава);
Віктар Карасёў (вёска Рыбакі Полацкага раёна);
Яўген Карпуць (горад Стоўбцы);
Міхаіл Клапоцкі (горад Магілёў);
Ірына Ліпніцкая (горад Дзісна);
Таццяна Лютыч (вёска Бронная гара Бярозаўскага раёна);
Соф’я Мароз (аграгарадок Забалацце Асіповіцкага раёна);
Аляксандр Матошка (вёска Янкавічы Расонскага раёна);
Аляксандр Мілаў (горад Пенза Расійскай Федэрацыі);
Любоў Міхайлава (вёска Фарынава Полацкага раёна);
Анатоль Перхальскі (горад Глубокае);
Клаўдзія Петрушэнка (аграгарадок Лошніца Барысаўскага раёна);
Вольга Сакалова (горад Мінск);
Вера Самагулава (вёска Маркавічы Гомельскага раёна);
Тамара Талкачова (горад Наваполацк);
Таццяна Трашчынская-Сцяпушына (горад Віцебск);
Людміла Фёдарава (горад Наваполацк);
Любоў Чаркасава (горад Мінск);
Рэгіна Шабанава (горад Наваполацк);
Віталій Шалаеў (вёска Быкаўшчына Полацкага раёна);
Святлана Шурбянкова (горад Магілёў);
Дзмітрый Юртаеў (горад Мінск);
Святлана Якубоўская (горад Лепель).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: