Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 20.12.2017
20 Снежня 2017
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 20.12.2017 Вядома, большасць з нас не будзе адмаўляць важнасць гумару ў нашым жыцці і, напэўна, усе чулі прымаўкі «Смех доўжыць наша жыццё» ці «Смех – гэта лепшыя лекі». І сёння нават многія ўрачы ўпэўненыя, што гумар спрыяльна ўплывае на лячэнне хворага. Вельмі цяжка ісці па жыцці без усмешкі і жартаў, бо кожны дзень нашага існавання суправаджаецца дробнымі праблемамі. Гумар жа служыць своеасаблівай «разрадкай» і адцягвае нас ад праблем. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што гумар сапраўды адыгрывае вялікую ролю ў нашым жыцці. Абмеркаваць тэму гумару аўтар праграмы «Творчы вечар» запрасіла акцёра тэатра і кіно Яўгена Крыжаноўскага, рэжысёра Святлану Навуменка, рэжысёра і артыста Маладзёжнага тэатра эстрады Вольгу Осіпаву і Аляксандра Сухарава. Эфір: 20 снежня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: