Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Алінай Страшкевіч, 8.05.2018
8 мая 2018
«Творчы вечар» з Алінай Страшкевіч, 8.05.2018 Заслужаны артыст Беларусі Юрый Гільдзюк: «Перад выхадам на сцэну я хвалююся, як і 50 гадоў таму». Паўстагоддзя на сцэне, 35 гадоў на пасадзе мастацкага кіраўніка Белдзяржфілармоніі, 50 гадоў сумеснага жыцця з супругай Вольгай Савіцкай і, нарэшце, 70-гадовы юбілей, – гэты год для вядомага беларускага піяніста Юрыя Гільдзюка па-сапраўднаму знакавы. Адзначаць круглыя даты, як і належыць сапраўднаму артысту, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі будзе на сцэне. 15 мая ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі – яго юбілейная праграма «Мае сябры, вучні, настаўнікі». Пра іх, пра самых дарагіх сэрцу людзей, знакавыя сустрэчы, творчыя адкрыцці і многае іншае, юбіляр раскажа ў праграме «Творчы вечар» з Алінай Страшкевіч. Пачатак эфіру – 8 мая ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: