- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар з Беларускім Саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 13.11.2017
- «Творчы вечар з Беларускім Саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 13.11.2017

Аўтар праграмы запрашае на творчым вечар кампазітара Аляксандра Літвіноўскага, які адбыўся днямі ў Беларускім Саюзе кампазітараў. Творчасць Літвіноўскага шырока вядома ў Беларусі і за яе межамі. Харавая і аркестравая музыка кампазітара, электронныя і інструментальныя кампазіцыі, творы да спектакляў часта гучаць у канцэртных і тэатральных залах, прадстаўлены ў аўдыё- і відэазапісах, таксама ў нотных выданнях.
На сустрэчы Аляксандр адказаў на шматлікія пытанні і прадэманстраваў фрагменты тэатральных пастановак са сваёй музыкай. Таксама адбылася прэзентацыя кнігі публікацый "Аляксандр Літвіноўскі: прафесія – кампазітар", выпушчанай выдавецтвам "Каўчэг" у гэтым годзе. Дарэчы, на сустрэчы прысутнічалі аўтар кнігі журналіст Святлана Берасцень і дырэктар выдавецтва Уладзімір Кузьмін.
Эфір – у панядзелак, 13 лістапада, у 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: