Падзяліцца:
«Творчы вечар з Беларускім Саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 20.11.2017
17 лістапада 2017
«Творчы вечар з Беларускім Саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 20.11.2017 Аўтар праграмы запрашае на сустрэчу з Беларускім візантыйскім хорам "Артас" –унікальным для нашай краіны калектывам, у рэпертуары якога – грэчаскія, балгарскія і сербскія спевы, выкананыя па арыгінальнай неўменнай натацыі альбо па нотных узорах. Візантыйскія спевы ажываюць як ў богаслужбовай, так і ў канцэртнай практыцы хора, а яго мэтай з'яўляецца адраджэнне старажытных царкоўна-пеўчых традыцый ў Беларусі. Удзельнікі хору, а таксама яго рэгент Павел Гонца падзеляцца сваім захапленнем да музычнай культуры Візантыі, раскажуць пра асаблівасці выканання старадаўніх распеваў і паразважаюць пра актуальнасць грэчаскай і візантыйскай спеўных традыцый ў нашы дні. Панядзелак, 20 лістапада, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: