- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар з Беларускім саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 6.11.2017
- «Творчы вечар з Беларускім саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 6.11.2017

У праграме вядучы Віктар Кісцень запрашае абмяркаваць вынікі I Адкрытага конкурсу харавых твораў імя Уладзіміра Тэраўскага, фінальны гала-канцэрт якога, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў, адбыліся 29 кастрычніка ў Малой зале імя Шырмы Белдзяржфілармоніі. 1 лістапада ў Беларускім Саюзе кампазітараў сабраліся пераможцы конкурсу, члены журы і арганізатары, каб высветліць, што ўдалося, а што трэба змяніць і ці ўвогуле беларуская харавая музыка можа стаць канкурэнтным экспартным прадуктам. Сярод удзельнікаў праграмы – народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі (старшыня журы конкурсу), Вячаслаў Ларын (член аргкамітэту), кампазітары Аліна Безенсон, Юлія Ціханава, Ганна Рудая і гледачы.
Эфір «Творчага вечара з Беларускім саюзам кампазітараў» слухайце на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 6 лістапада з 21-05 да 22-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: