- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар з Беларускім Саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 9.04.2018
- «Творчы вечар з Беларускім Саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 9.04.2018

Выканальніцтва на старадаўніх ці аўтэнтычных інструментах – вельмі папулярны накірунак не толькі ў Еўропе, але апошнім часам і ў Беларусі. Адны музыканты спрабуюць навучыцца гэтаму самастойна, шукаюць даступную інфармацыю праз інтэрнэт, іншыя едуць вучыцца да вядучых спецыялістаў за мяжу. Гераіня чарговага «Творчага вечара з Беларускім Саюзам кампазітараў» Таццяна Бяльковіч дзеля асваення тэхнікі ігры на лютні паехала ў Германію, адкуль прывезла адзіную ў Беларусі тэорбу. Пачуць яе гукі, а таксама расповед пра сакрэты вырабу і настройкі інструменту можна 9 красавіка, у 21-05, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: