Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 04.10.2018 (аўдыё)
4 кастрычніка 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 04.10.2018 (аўдыё) Адбудзецца эфірная прэзентацыя літаратурнага праекта-конкурса, прысвечанага Году малой радзімы «Бацькаўшчына светлая мая…», які ў новым вяшчальным сезоне абвяшчае Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць». Створана прафесійнае журы, распрацавана Палажэнне аб правядзенні конкурсу, вызначаны тэрміны падвядзення вынікаў. Пра ўсё гэта, а таксама пра матывы любові і прызнання бацькоўскаму краю ў мастацкіх творах і пойдзе гутарка ў літаратурным «Творчым вечары». Госці студыі: паэт, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, паэт, намеснік галоўнага рэдактара часопіса Дзмітрый Шулюк, паэтка і перакладчыца, адказны сакратар часопіса “Полымя” Юлія Алейчанка, пісьменніца, загадчык аддзела прозы “Маладосці” Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар. Вершы прагучаць у выкананні гасцей праграмы і народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч. Далучайцеся да нас у праграме «Творчы вечар» 4 кастрычніка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: