Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 05.04.2018 (аўдыё)
5 красавіка 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 05.04.2018 (аўдыё) “Аз”, “букі”, “ведзі”. Да 400-годдзя беларускага “Буквара” – так вызначана тэма літаратурнага “Творчага вечара”. Госці студыі – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Алесь Суша, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Ірына Буторына, галоўны бібліятэкар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыя Шопіна. Гутарка пойдзе пра гісторыю і сучаснасць галоўнай кнігі ў жыцці кожнага чалавека, з якой пачынаецца наш шлях да ведаў і асветы. Пачатак эфіру – 5 красавіка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: