- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 1.11.2018 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 1.11.2018 (аўдыё)

3 лістапада — Дзень народзінаў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Напярэдадні ў Коласаўскім музеі на традыцыйныя «Каласавіны» збяруцца навукоўцы і даследчыкі, а таксама прыхільнікі творчасці паэта, а ў суботу – свята сустрэчы з роднымі мясцінамі народнага песняра. Пра ўсё гэта і не толькі — гутарка з гасцямі літаратурнага «Творчага вечара»: дырэктарам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаідай Камароўскай і намеснікам дырэктара па навуцы Ірынай Казловіч. Прагучыць фрагмент паэмы «Новая зямля» ў выкананні артыста Валерыя Шушкевіча.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: