- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.05.2018
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.05.2018

Літаральна ўчора мы адсвяткавалі Дзень Перамогі. Ваенная тэма была і застаецца адной з самых глыбокіх у мастацкай літаратуры. Да яе звярталіся найперш пісьменнікі-франтавікі. Не менш яркую карціну болевага ракурсу тых жорсткіх падзей ХХ стагоддзя стварылі і мастакі слова, якія падчас вайны былі падлеткамі.
«Пошукі страчанага дзяцінства». Творчасць пісьменнікаў «пакалення дзяцей вайны» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыі – літаратуразнаўца і пісьменнік, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Пятро Васючэнка. У праграме прагучыць фрагмент радыёспектакля «Трымайце, людзі, Сонца» паводле аповесці Віктара Казько «Суд у Слабадзе», а таксама вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова.
Пачатак эфіру – 10 мая ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: