- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 13.09.2018
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 13.09.2018

«Праз адлегласць часу». Да 80-годдзя з дня нараджэння лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа пісьменніка Леаніда Левановіча – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара», у якім бярэ ўдзел сам юбіляр. Больш за паўстагоддзя Леанід Кірэевіч стала працуе ў беларускай літаратуры і па-ранейшаму яму ёсць што сказаць свайму чытачу. Ён – аўтар цыклу раманаў «Прыдняпроўская хроніка», а таксама шматлікіх аповесцей, апавяданняў, п’ес. У праграме прагучыць фрагмент рамана Левановіча «Палыновы вецер» у выкананні артыста Алега Вінярскага.
Пачатак эфіру – 13 верасня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: